Бізнес-інкубатар аказвае комплекс паслуг па запуску і вядзенню ўласнай справы жыхарам з Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. З 2017 года адукацыйнымі паслугамі скарысталіся 60 пачаткоўцаў прадпрымальнікаў, 24 з якіх таксама атрымалі фінансаванне на адкрыццё сваёй справы ад Еўрапейскага саюза.
Рэзідэнтамі бізнес-інкубатара сталі пачаткоўцы прадпрымальнікі, якія вырашылі адкрыць сваю справу ў самых розных сферах. Іх бізнес-ініцыятывы садзейнічаюць устойлівасці рэгіёну.
Для забеспячэння ўмоў працы пачынаючых прадпрымальнікаў у БІ маюцца камп’ютары з падключэннем да інтэрнэту, прынтэр, сканер, капіравальная тэхніка, гарадскі тэлефон, відэапраектар.
Скарыстацца імі можна на бязвыплатнай аснове ў будынку, дзе месціцца БІ, па адрасе в. Камарова, вул.Зялёная, д. 14.Гранты ў памеры ад 2 да 10 тысяч еўра вылучаліся ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Фінансавая падтрымка прадпрымальнікаў склала 182 тысячы еўра.
За рэалізацыяй мясцовых прыватных ініцыятыў, якія атрымалі фінансаванне, можна сачыць на нашым сайце.
У цяперашні час не прадугледжана выдзяленне новых грантаў.
Удзельнікаў
адукацыйнай
праграмы
Падтрыманых
бізнес-ініцыятыў
Стартап
ўікэндаў
Тысяч ЕЎРА
на падтрымку
прадпрымальнікаў