Вучэбна-практычная ўстанова па падтрымцы прадпрымальніцтва “БІКамарова”
ВПУПП “БіКамарова” ажыццяўляе дзейнасць, накіраваную на стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця і падтрымкі суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, з дапамогай стварэння арганізацыйна-эканамічных умоў, што стымулююць іх працу.
ВПУПП “БіКамарова” ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
- прадастаўленне ў арэнду ці (або) бязвыплатнае карыстанне абсталяваных памяшканняў, офіснага абсталявання і іншага абсталявання;
- кансультаванне і інфармаванне па пытаннях вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці;
- аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы бізнес-планаў для атрымання крэдытаў і выкананне іншых аперацый па арганізацыі дзейнасці суб'ектаў гаспадаркі;
- аказанне садзейнічання ў пошуку партнёраў і інвестараў;
- прадастаўленне фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва;
- правядзенне адукацыйных, практычных і іншых мерапрыемстваў;
- садзейнічанне забеспячэнню дадатковай адукацыі дарослага насельніцтва, навучанню, павышэнню кваліфікацыі вызваленых работнікаў прадпрыемстваў і незанятага насельніцтва; дапамога ў сацыяльна-культурнай адаптацыі, прафесійнай рэабілітацыі да ўмоў рыначнай эканомікі, навучанне грамадзян самазанятасці і прадпрымальніцтву;
- арганізацыя выстаў, выстаў-продажаў;
- даследаванне і прагназаванне рынкаў сыравіны, тавараў, працоўнай сілы;
- размяшчэнне рэкламных матэрыялаў;
- распрацоўка і рэалізацыя праектаў у галіне эканомікі, адукацыі, экалогіі, якія закранаюць інтарэсы рэгіёну.
ВПУПП “БіКамарова” створана ў 2017 годзе пры падтрымцы праекту “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам і сафінансаванага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Мінску.
Заснавальнікам бізнес-інкубатара выступіла грамадскае аб'яднанне “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”.