Чым запомніўся першы год працы бізнес-інкубтара ў Камарова?

Бізнес-інкубатар у Камарова пачаў працаваць у 2017 годзе і ўжо стаў цэнтрам развіцця прадпрымальніцтва рэгіёна. Аб усіх самых важных падзеях з жыцця ВПУПП “БІКамарова” можна даведацца ў гадавой справаздачы.

Гадавая справаздача бізнес-інкубатара падрыхтавана ў электронным выглядзе і даступна для пампавання. Яна ўтрымлівае ў сабе кароткую інфармацыю аб адукацыйнай праграме, якую праходзілі жадаючыя адкрыць сваю справу, Стартап Уікэндах, дзе прадпрымальнікі прадстаўлялі распрацаваныя бізнес-планы, і шмат іншае.

Гадавая справаздача бізнес-інкубатара змяшчае вялікую колькасць фотаздымкаў, якія дапамагаюць атрымаць больш поўнае ўяўленне аб працы ўстановы, а таксама звесткі пра ўдзельнікаў і статыстычныя дадзеныя.

Праглядзець гадавую справаздачу ВПУПП “БІКамарова” можна па спасылцы http://ecopartnerstvo.by/sites/default/files/godovoy_otchyot_komarovo_01.08.2018.compressed.pdf

Электронная публікацыя падрыхтавана ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Мінску.