20 лістапада 2019 года ў бізнес-інкубатары ў Камарова адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. Пагутарыць з экспертамі бізнэс-інкубатара можна будзе з 9 да 18 гадзін.
Задаць свае пытанні на Дні адчыненых дзвярэй можа любы жадаючы з Мядзельскага, Пастаўскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вёска Камарова, вул. Зялёная 14, пам. 2.
Папярэдні запіс неабавязковы, але можна пракансультавацца па тэлефонам: 8 (01797) 2 39 98; +375 (29) 627 27 89.
Часцей за ўсё пачынаючыя прадпрымальнікі зврятаюцца ў бізнес-інкубатар з наступнымі пытаннямі:
1. Як стварыць малое прадпрыемства ў сельскай мясцовасці?
2. Якія малыя прадпрыемствы найбольш перспектыўныя ў сельскай мясцовасці сёння?
3. Як стаць рэзідэнтам бізнес-інкубатара, якія прэферэнцыі маюць рэзідэнты?
4. Арганізацыя бухгалтарскага ўліку для ІП і юрыдычных асоб.
5. Знаёмства з дзейнасцю прадпрыемстваў малога бізнесу ў Камарова: пекарня, СТА легкавых аўтамабіляў, кафэ, магазін, парыкмахерская, агратурызм.
Вучэбна-практычная ўстанова па падтрымцы прадпрымальніцтва “БІКамарова” працуе пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.