Як бізнес-інкубатар падтрымлівае прадпрымальнікаў рэгіёна?

Ужо два гады ў Камарове працуе бізнес-інкубатар. За гэты час дзесяткі жыхароў рэгіёна прашлі навучанне асновам бізнесу, атрымалі кансультацыі і больш за 20 прадпрымальнікаў скарысталіся фінансавай падтрымкай на развіццё ўласнага бізнеса. Больш падрабязна пра працу бізнес-інкубатара ў 2018 годзе можна даведацца з публічнай гадавой справаздачы.

Выданне падрыхтавана ў электроннай форме. Пазнаёміцца са справаздачай навучальна-практычнай установы па падтрымцы прадпрымальніцтва “БІКамарова” можна  тут .

Публічная гадававая справаздача ўтрымлівае кароткую інфармацыію пра паслугі, якія аказвае бізнес-інкубатар, праведзеныя мерапрыемствы і падтрыманых прадпрымальнікаў з Мядзельскага, Астравецкага, Смаргонскага і Пастаўскага раёнаў.

010.png

014.png

Гадавая справаздача падрыхтавана ў межах праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам і сафінансаванага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Мінску.