Пачынаючых прадпрымальнікаў рэгіёна запрашаюць на навучанне

З 15 па 20 жніўня 2019 года ў бізнес-інкуабатары ў Камарова пройдзе трэнінгавы курс для пачынаючых прадпрымальінкаў. Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Мядзельскага, Пастаўскга, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. Удзел бясплатны. 

Практычны курс “Малы бізнес з вынікам” будзе цікавы людзям, якія толькі плануюць адкрыць свій бізнес, ужо пачалі ці бізнесменам з вопытам, якія жадаюць палепшыць свае веды. 

Кожны з 6 дзён курс будзе прысвечаны актуальным для вядзення бізнесу пытанням: 

·       кансалтынгавыя інструменты для ацэнкі эфектыўнасці бізнеса;

·       бізнес-камунікацыя;

·       вывучэнне рынкаў, кліентаў, канкурэнтаў і фінансавых інструментаў;

·       стварэнне канкурэнтных пераваг;

·       аналіз бізнес-кейсаў удзельнікаў.

Спампаваць праграму практычнага курса

Трэнерам курса выступіць Яўгеній Зуеў. Эксперт мае 22 гады вопыта кіравання прадпрыемствамі, 10 год вопыту прадпрымальніцтва, 11 рэалізаваных стартап праектаў, правёў больш за 275 трэнінгаў, аўтарскіх курсаў і майстар-класаў. 

Трэнінгавы курс уключае розныя формы працы ад бізнес-гульняў да індывідуальнага аналіза бізнеса ўдзельнікаў.

 Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў курса забяспечваецца арганізатарамі. Трэнінгі пройдуць на базе бізнес-інкубатара: Мядзельскі раён, в. Камарова, вул. Зялёная 14, канферэнц-зал. 

Запісацца на курс можна па тэлефоне: : +375 29 388 86 88. 

Обучение проводится в рамках проекта «Развитие сельских территорий в Республике Беларусь: Повышение роли сельского предпринимательства в РБ путем создания и запуска в Комарово сельского бизнес-инкубатора», который финансируется Европейским союзом и софинансируется посольством США в Минске. 

Навучанне праводзіцца ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца амбасадай ЗША ў Мінску.