Запрашаем на Дні адчыненых дзвярэй у Камарова

Кожную трэцюю сераду месяца ў Камарова праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Прадпрымальнікі-пачаткоўцы з Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў могуць задаць пытанні на ўсе хвалюючыя пытанні аб адкрыцці і вядзенні ўласнага бізнэса.

Наведаць бізнес-інкубатар можна з 9.00 да 18.00. Для ўдзелу пажадана запісацца па тэлефонах

Бліжэйшы Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 20 сакавіка 2019 года.

Найбольш папулярныя пытанні, з якімі звяртаюцца ў бізнес-інкубатар у Камарова за кансультацыямі:

1. Як стварыць малое прадпрыемства ў сельскай мясцовасці?

2. Якія малыя прадпрыемствы найбольш перспектыўныя ў сельскай мясцовасці сёння?

3. Як стаць рэзідэнтам бізнес-інкубатара, якія прэферэнцыі маюць рэзідэнты?

4. Арганізацыя бухгалтарскага ўліку для ІП і юрыдычных асоб.

5. Знаёмства з дзейнасцю прадпрыемстваў малога бізнесу ў Камарова: пекарня, СТА легкавых аўтамабіляў, кафэ, магазін, парыкмахерская, агратурызм.