Рэзідэнтам бізнес-інкубатара дадуць рэкамендацыі, як выйсці на замежныя рынкі

Для рэзідэнтаў бізнес-інкубатара ў Камарова 16 сакавіка 2019 года пройдзе адукацыйная сустрэча, дзе раскажуць пра выхад на замежныя рынкі. 

На сустрэчы запрошаны эксперт Ірына Мацяс раскажа, як працаваць з замежнымі кліентамі і якія метады лепш выкарыстоўваць.

 Яна прааналізуе асноўныя памылкі, якія робяць пачынаючыя прадпрымальнікі пры выхадзе на замежныя рынкі, навучыць рыхтаваць канкурэнтныя камерцыйныя прапановы і падзеліцца парадамі, як весці перапіску з замежнымі замоўцамі.

 Адукацыйная сустрэчы адбудзецца ў в. Камарова па адрасе: вул. Зялёная 14. Пачатак у 11.00.

 Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы праекта “Развіцця сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца праграмай малых грантаў Пасольства ЗША.