Прадпрымальнікі з Астравецкага раёна раскажуць пра своё бізнес

19 сакавіка 2019 года адбудзецца круглы стол па развіцці прадпрымальніцтва ў Астравецкім раёне. У ім возьмуць удзел рэзідэнты і эксперты бізнес-інкубатара ў Камарова, а таксамі прадстаўнікі мясцовых уладаў.

На круглым стале будуць абмяркоўвацца магчымасці падтрымкі для прадпырмальнікаў у рэгіёне. Ужо два гады ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна працуе бізнес-інкубатар, дзе пачынаюцыя прадпрымальнікі могуць атрымаць кансультацыі па адкрыцці і развіццю бізнеса. За час працы ўжо выдзелены 24 гранта ў памеры ад 2 да 10 тысяч еўра на развіццё ўласнай справы для прыдпрымальнікаў з Астравецкага, Смаргонскага, Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў.

Падчас мерапрыемства рэзідэнты бізнес-інкубатара з Астравецкага раёна падзеляцца вопытам запуска бізнеса ў розных сферах. Юрый Трыбулёў пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ўсталяваў на сваёй аграсядзібе “Чара” сонечную батарэю і лакальную ачышчальную сістэму, што дазволіла яму прыцягнуць яшчэ больш турыстаў на туры выходнага дня “Гукі Тыбета”. Шматдзетны бацька Дзмітрый Івашанка пры падтрымцы бізнес-інкубатара наладзіў вывторчасць драўляных дзіцячых цацак. Пчалавод Аляксандр Марозік змог на грошы, атрыманыя ад Еўрапейскага саюза, набыць вуллі і пашырыць сямейную пасеку.

Таксама на мерапрыемстве прадстаўнікі банкаў раскажуць пра крэдытныя прадукты для прадпрымальнікаў, да таго ж будзе прадстаўлена інфармацыя пра падаткаабкладанне.

Удзел у круглым стале безграшовы, але неабхода рэгістрацыя па тэлефоне 8 029 120 64 79 (Анастасія Цыунчык).

Круглы стол праводзіцца пры падтрымцы праекта “Развіцця сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца праграмай малых грантаў Пасольства ЗША