У Камарове прайшла лістападаўская сустрэча рэзідэнтаў бізнес-інкубатара. 3 лістапада 2019 года яны абмеркавалі поспехі і складанасці ў працы.
Сустрэчы рэзідэнтаў бізнес-інкубатара, якія прайшлі навучанне ў Камарова ў 2017-2018 гадах, ужо сталі традыцыйнымі. На іх прыязджаюць прадпрымальнікі з Астравецкага, Смаргонскага, Мядзельскага і Пастаўскага раёна.
Прадпрымальнікі расказваюць пра бягучы стан іх бізнеса, дзеляцца карыснымі парадамі і абмяркоўваюць актаульныя пытанні. Часта пасля такіх сустрэч заключаюцца новыя працоўныя дамоўленасці.
У мінулую нядзелю больш за ўсё ўвагі ўдзельнікі сустрэчы надалі вырошчванню арганічнай грэчкі, пра якую расказала Святлана Сенькавец, і атрыманню заапратэіна, які прадставіў Ілля Агаркаў.
Дырэктар бізнес-інкубатара Эдуард Вайцяховіч і менеджар адукацыйная праграмы Іріна Сухій мадэрыравалі сустрэчу.