Глядзіце відэа з гісторыямі рэзідэнтаў бізнес-інкубатара

Гісторыі рэзідэнтаў бізнес-інкубатара ў Камарова можна пабачыць у новым відэа. Яно размешчана на ютуб-канале бізнес-інкубатара і дэманстравалася ў эфіры тэлеканала “РТР-Беларусь” 21 верасня 2019 года ў праграме “Наша справа”.

Праца над другім відэаролікам пра рэзідэнтаў бізнес-інкубатара ў Камарова, якія атрымалі фінансавую падтрымку Еўрапейскага саюза, была завершана ў верасні. У яго ўвайшлі гісторыі Веранікі Шчуроўскай, Аляксандры Чыжэўскай, Дзмітрыя Івашэнкі, Аляксандра Марозіка, а таксама кадры з выставы-ярмаркі “Камарова – кола дзён”.

Героі відэароліка расказалі, як прыйшлі да стварэння ўласнай справа і як ім у гэтым дапамог бізнес-інкубатар у Камарова. Вераніка Шчуроўская запусціла бізнес па вытворчасці хрысцільных набораў для дзетак і сумак з аўтарскай вышаўкай, Аляксандра Чыжэўская наладзіла выпуск драўляных вакон, Дзмітрый Івашэнка пераарыентаваўся з вытворчасці драўляный мэблі на драўляныя развіваючыя цацкі, а Аляксандр Марозік пашырыў сямейную пчаліную пасеку.


Відэаролік створаны ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам і сафінансуемага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША. Праект рэлізовываецца ў 2017-2020 гадах МГА “Экапартнёрства” і ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага края”.