Сустрэча выпускнікоў у Камарова

6 кастрычніка 2019 года ў Камарова пройдзе сустрэча выпускнікоў, якія прайшлі навучанне ў бізнес-інкубатары ў 2017-2018 гадах. Удзельнікі сустрэчы раскажуць аб поспехах і складанасцях, з якімі сутыкаюцца падчас вядзення бізнеса.

Ключавым пытаннем сустрэчы стане абмеркаванне развіцця малога бізнеса ў паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі праз прасоўванне турыстычнага патэнцыяла рэгіёна і прыцягненне замежных турыстаў.

Рэзідэнты бізнес-інкубатара прааналізуюць турыстычныя аб’екты, прадукты, маршруты, умовы знаходжання ў памежнай зоне і транспартную інфраструктуру.

Сустрэча дазволіць дасягнуць новых пагадненняў аб далейшай сумеснай працы.

Прыняць удзел у сустрэчы могуць толькі рэзідэнты бізнес-інкубатара.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў НПУПП “БІКамарова”: тэл. +375 (29) 388-86-88, center@komarovo.com.