Выстава “Праекты ў тварах” азнаёміла жыхароў 13 гарадоў Беларусі з Камарова

Ужо чацвёрты год запар прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі праводзіць фотавыставу, прысвечаную праектам, што рэалізуюцца ў нашай краіне. У гэтым годзе адзін з фотастэндаў расказвае пра бізнес-інкубатар у Камарова.

За мінулыя гады выстава праходзіла ў 23 буйных і малых гарадах Беларусі, прадставіла 58 праектаў, яе героямі сталі людзі самых розных прафесій і кірункаў дзейнасці: прадстаўнікі мясцовых уладаў і грамадскія актывісты, сатруднікі міністэрстваў і ведамстваў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, навукоўцы, інжынеры, фермеры – усяго 58 персанальных гісторый.

Кожны фотастэнд змяшчае фатаграфію чалавека, які прымае ўдзел у праекце, і інфаграфіку, якая паказвае вынікі і цікавую інфармацыю.

Фотастэнд праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара” знаёміць наведвальнікаў выстаўкі з кароткай інфармацыяй пра рэзідэнтаў бізнес-інкубатара і мерапрыемствы праекта. Героем праекта стаў дырэктар ВПУПП “БІКамарова” Эдуард Вайцяховіч.

З мая 2018 года выстава пабывала ў Валожыне, Браславе, Наваполацку, Мсціславе, Бярозе, Навагрудку, Жыткавічах, Шчучыне, Гродна, Брэсце, Гомелі, Магілёве і Віцебску.

Крыніца фотаздымкаў: euprojects.by