Для жанчын, якія маюць свой бізнес ці жадаюць яго адкрыць, пройдзе серыя бесплатных навучальных семінараў па бізнес-планаванню. Да ўдзелу запрашаюцца жыхаркі Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. Пасля навучання змогуць прыняць удзел у стажыроўцы ў Эстоніі і атрымаць фінансавую падтрымку на развіццё сваёй бізнес-ініцыятывы.
Серыя навучальных семінараў пад назвай “Школа малога бізнеса” праводзіцца грамадскага аб’ядняння “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага края” сумесна з Цэнтрам транпагрнаічнага супрацоўніцтва Чудскага возера ў рамках праекта “Прасоўванне сельскіх жанчы-прадпрымальніц у Нарачанскім рэгіёне”.
4 навучальных семіна пройдуць у перыяд з лістапада 2019 па сакавік 2020 года.
Па выніках школы будзе праведзены конкурс, дзе ўдзельніцы прадставяць распрацаваныя падчас навучання бізнес-планы. 2-3 найлепныя бізнес-ініцыятывы атрымаюць фінансавую падтрымку.
У жніўні 2020 г. для ўдзельнікаў праекта запланавана стажыроўка на малых прадпрыемствах Эстоніі на працягу 6 дзён.
Заняткі будуць праходзіць на базе бізнес-інкубатара ў Камарова.
Падаць заяву на навучанне ў Школе малога бізнеса можна па спасылцы да 22 лістапада:
https://forms.gle/DKAyW6BAqmBUiUb67
Арганізатары звяжуцца з адабранымі кандыдаткамі і запросяць на інфармацыйную сустрэчу, якая пройдзе 25 лістапада 2019 года, у 12.00 па адрасе: Мядзельскі раён, в.Камарова, вул.Зялёная, 14.
Гэты праект фінансуецца Міністэртвам замежных спраў Эстоніі з фондаў супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і гуманітарнай дапамогі.
The project is financed by Estonian Ministry of Foreign Affairs from the funds of development cooperation and humanitarian aid.