Чыстая вада для беларускай вёскі

Тэрміны: красавік - верасень 2014

Донар: Дабрачынны фонд «Кока-Кола»

Бюджэт: 30 000 даляраў ЗША

Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»

Геаграфія: Мядзельскі раён

Апісанне

У выніку праекта ўсталявана сістэма ачысткі вады, дзякуючы якой сацыяльна-грамадскі сектар в. Камарова забяспечаны чыстай пітной вадой. Устаноўлены прыборы ўліку вады ў спажыўцоў.

Таксама праведзены навучальныя мерапрыемствы (2 семінара-практыкума) для мясцовых жыхароў і навучэнцаў навучальных устаноў па рацыянальнаму і эканомнаму выкарыстанню водных рэсурсаў.

Дадзены праект пілотны і мадэльны, яго вынікі выкарыстоўваюцца для правядзення навучальных семінараў па ўстойліваму развіццю сельскіх тэрыторый.

Выкарыстанне чыстай вады значна паменшыла прымяненне хімічных сродкаў для чысткі, што забруджваюць грунтавыя воды.