Развіццё сельскага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь: павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў РБ бізнэс-інкубатара ў Камарова

Тэрміны: красавік 2017 - люты 2020

Донар: Еўрапейскі саюз

Сафінансаванне: Праграма малых грантаў Амбасады ЗША ў Мінску

Бюджэт: агульны - 551 034 € і 39 350 $, уклад ЕС - 526 503 €

Выканаўца: МГА “Экапартнёрства”, ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”

Геаграфія: Мядзельскі, Смаргонскі, Пастаўскі, Астравецкі раёны


Апісанне

Віцебская і Гродзенская вобласць Беларусі з'яўляюцца ўнікальнымі тэрыторыямі з-за сваёй блізкасці да межаў ЕС і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў, аднак у апошнія гады колькасць рабочых месцаў тут, як і па ўсёй краіне, скарачаецца. Прыватны бізнес у сельскай мясцовасці гэтых абласцей мог бы стаць крыніцай стварэння працоўных месцаў, але цяпер у ім занята менш за 3% жыхароў. Праект накіраваны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне за кошт развіцця мясцовага прадпрымальніцтва.

Мэты і задачы: Спрыяць устойліваму эканамічнаму развіццю сельскіх тэрыторый паўночна-заходняй частцы Беларусі, якія мяжуюць з краінамі ЕС. Аказаць мясцовым прадпрымальнікам экспертную і фінансавую падтрымку для стварэння сацыяльна- і экалагічнаарыентаваных ініцыятыў.

Прамежкавыя вынікі: У вёсцы Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці адкрыўся інкубатар сельскага прадпрымальніцтва. Тут мясцовыя прадпрымальнікі могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях адкрыцця і вядзення бізнесу, юрыдычныя паслугі, інфармацыйную падтрымку.

З чэрвеня 2017 года да красавіка 2018 га на базе інкубатара працавала Школа сельскага бізнесу, дзе жадаючыя адкрыць сваю справу вывучалі асновы бізнес-планавання. Навучанне прайшлі 60 маладых прадпрымальнікаў з Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. Скончыўшы школу, яны прадстаўлялі свае бізнес-планы на Стартап Уікэндзе. 25 удзельнікаў, якіх прызналі лепшымі, атрымалі гранты ў памеры ад 2 да 10 тысяч еўра. Агульны бюджэт фінансавай падтрымкі склаў 182 тысячы еўра.

У ходзе праекта таксама былі прааналізаваны фактары, якія перашкаджаюць развіццю сельскага бізнесу. На аснове гэтага аналізу плануецца падрыхтаваць рэкамендацыі для дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў.

Буклет аб праекце: Спампаваць