Школа маладога прадпрымальніка 2

Тэрміны: красавік 2012 ¾ сакавік 2013

Донар: установа «Новая Еўразія»

Бюджэт: 9 870 даляраў ЗША

Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»

Геаграфія: Мядзельскі раён

Апісанне

Перад праектам стаяла задача спрыяць развіццю прадпрымальніцкай актыўнасці ў старшакласнікаў (9-11 класаў сярэдніх школ у сельскай мясцовасці) і прыцягнуць увагу мясцовай улады, кіраўнікоў і настаўнікаў сярэдніх школ Нарачанскага рэгіёну да праблемы развіцця прадпрымальніцкай актыўнасці ў моладзі.

Дзякуючы праекту 15 удзельнікаў (выпускнікоў, навучэнцаў выпускных класаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Мядзельскага раёна і прылеглых тэрыторый) прайшлі навучанне ў 9-дзённай Школе маладога прадпрымальніка.

Падчас навучання ўдзельнікамі падрыхтавана 15 інвестыцыйных бізнес-праектаў для Нарачанскага краю.

У рамках праекта распрацавана канцэпцыя развіцця моладзевага прадпрымальніцтва як фактара ўстойлівага развіцця Мядзельскага раёна Мінскай вобласці і Нарачанскага рэгіёну ў цэлым.