Школа маладога прадпрымальніка

Тэрміны:  2011 – 2012

Донар: ПМГ Сусветнага банка

Бюджэт: 10 00 еўра

Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»

Геаграфія: Мядзельскі раён

Апісанне

Перад праектам стаяла задача спрыяць развіццю прадпрымальніцкай актыўнасці ў старшакласнікаў (9-11 класаў сярэдніх школ у сельскай мясцовасці) і прыцягнуць увагу мясцовай улады, кіраўнікоў і настаўнікаў сярэдніх школ Нарачанскага рэгіёну да праблемы развіцця прадпрымальніцкай актыўнасці ў моладзі.

Дзякуючы праекту 20 удзельнікаў (выпускнікоў, навучэнцаў выпускных класаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Мядзельскага раёна і прылеглых тэрыторый) прайшлі навучанне ў 9-дзённай Школе маладога прадпрымальніка.

Падчас навучання ўдзельнікамі падрыхтавана 20 інвестыцыйных бізнес-праектаў для Нарачанскага краю.

У рамках праекта распрацавана канцэпцыя развіцця моладзевага прадпрымальніцтва як фактара ўстойлівага развіцця Мядзельскага раёна Мінскай вобласці і Нарачанскага рэгіёну ў цэлым.