Тэрмін: люты – кастрычнік 2004 года
Донар: Праграма малых грантаў ISAR, Inc (ЗША)
Бюджэт: 4.000 долараў ЗША
Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»
Геаграфія: в. Камарова, Мядзельскі раён
Апісанне
Мэтай праекта было стварэнне кластара сельскага турызму ў канкрэтным населеным пункце як прыкладу магчымага варыянту арганізацыі сельскай супольнасці. Мясцовыя жыхары аб'ядноўваюць намаганні па арганізацыі прыёму турыстаў, якія прыязджаюць у Нацыянальны парк «Нарачанскі», дэманструючы пры гэтым прыклад рацыянальнага ўзаемадзеяння людзей і навакольнага асяроддзя, у якой яны пражываюць.
У межах праекта была арганізавана паездка ў Літву для вывучэння вопыту сельскага турызму, распрацаваны дызайн-праекты двух сядзібаў, падрыхтаваны матэрыял і выдадзеныя паштоўкі сядзібаў, распрацаваны турыстычны маршрут па Нарачанскім рэгіёне.