Свірскі край – перспектыўны рэгіён. Ад лакальнага вопыту да ўстойлівага развіцця

Тэрміны: красавік 2010 – травень 2012 года

Бюджэт: 15.000 еўра

Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»

Геаграфія: в. Камарова, Мядзельскі раён


Апісанне

Мэтай праекта з'яўлялася наладжванне канструктыўных партнёрскіх адносін органаў мясцовай улады і іншых суб'ектаў грамадзянскай супольнасці шляхам распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця на тэрыторыі Свірскага пасялковага савета з мэтай стварэння пілотнага рэгіёну па ўкараненні Мясцовага Пазыву-21. Пры гэтым выкарыстаны паспяховы вопыт рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўстойлівае развіццё ў вёсцы Камарова.

Ажыццяўленне праекта дазволіла прымяніць вопыт, рэалізаваны мясцовай ініцыятывай аднаго населенага пункта, для развіцця адміністрацыйнай адзінкі. Выдадзена брашура «МП-21 Свірскага пассавета».