Турыстычны маршрут «Грынвэй» па Полацкаму тракту

Тэрмін: сакавік – кастрычнік 2007 года

Донар: ISAR, Inc (ЗША)

Бюджэт: 7.000 долараў ЗША

Выканаўца: ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю»

Геаграфія: в. Камарова, Мядзельскі раён


Апісанне

У межах праекта быў адноўлены маршрут следавання дарогі Вільня-Полацк па старадаўняму Полацкаму тракце XIX – пачатку XX стагоддзяў. Сістэматызаваны і сабраны новы гістарычны матэрыял у архівах Вільнюса і Маладзечна, распрацавана карта маршруту руху з указаннем месцаў меркаваных прыпынкаў з апісаннем іх турыстычных магчымасцяў прыродаахоўнага і гісторыка-культурнага характару.

Па выніках працы быў выдадзены зборнік легенд Нарачанскага краю, яго кароткая версія даступна анлайн. Гэта дазволіць палепшыць якасць функцыянавання маршруту і прыцягнуць замежных турыстаў для наведвання рэгіёну і Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Галоўным вынікам праекта стала публікацыя карты маршруту і яго прэзентацыя для ўдзельнікаў праекта, іншых грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікоў органаў мясцовай улады і турыстычных фірмаў.