Славутасці

Усадьба Старжинских Сядзіба Старжынскіх (пачатак XX стагоддзя). Захаваліся сядзібны дом, два флігелі, свіран, брама, гаспадарчыя пабудовы і фрагменты парку.
    
Местная пекарня Мясцовая пякарня, адкрытая ў былым жылым памяшканні для работнікаў графа Старжынскага.
    
Сыроварня Сыраварня – новая сыраварня з невялікай залай дэгустацыі мясцовых прадуктаў. Сыраварня абсталявана ў рамках праекта «Падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца праграмай «Польская дапамога» МЗС Польшчы і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублiкi Беларусь.
    
Костел Вознесения Девы Марии Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Канстанцінава (1820–1896 гг.) – 5 км ад Камарова.
    
Николаевский костел Мікалаеўскі касцёл (1620 г.) у гарадскiм пасёлку Свір. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – 7 км ад Камарова.
    
Старый приусадебный парк с прудами Стары прысядзібны парк з сажалкамі.
    
Национальный парк Нарочанский Нацыянальны парк «Нарачанскі» (30 км).

Турыстычныя маршруты:

  1. 12345.jpgАўтамабільна-пешаходны «Камарова – стаянка каля экалагічнай сцежкі Нацыянальнага парку «Нарачанскі» – рака Страча – возера Глубелька – возера Глубля – возера Мёртвае – стаянка – сядзіба і рэшткі парку ў Альшэве – парк у Камарове».

  2. Аўтамабільны «Камарова – Трабуцішкі – Лынтупы – Камаі – Швакшты – Канстанцінава – Камарова».

  3. Аўтамабільны «Камарова – Канстанцінава – Нарач – туркомплекс «Наносы Адпачынак» – Занарач – Засвір – Камарова».

  4. Аўтамабільны па слядах дзвюх сусветных войнаў «Камарова – Нарач – Пасынкі – Мядзел – Брусы – партызанскія стаянкі – Занарач – Пронькі – Камарова».

  5. 235.jpgВодны па рацэ Страча.

  6. Аўтамабільны «Камарова – Міхалішкі – Гервяты – Рымдзюны – Жодзішкі – Вішнева – Нястанішкі – Свір – Камарова».

  7. Аўтамабільны «Камарова – Вялікая Страча – Горшавічы – Сарачанскія азёры – Клюшчаны – Масцяны – Страчанка – Камарова».

  8. Аўтамабільны «Камарова – Падольцы – Вялікія Свіранкі – Кемелішкі – Быстрыца – Трокенікі – Варона – Варняны – Міхалішкі – Камарова».