Пра Камарова

Камарова – невялікая вёсачка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з насельніцтвам крыху больш за 600 чалавек. Ад сталіцы Беларусі яе аддзяляюць 180 кіламетраў, да мяжы з Літвой – 15 км.  

2509GPN_7179.jpg   2509DSC_0232.jpg


Унікальнасць вёскі ў тым, што ў Камарове адрэстаўраваныя будынкі выкарыстоўваюць для стварэння новых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры і малых вытворчасцей, такім чынам выратоўваючы гістарычныя славутасці ад разбурэння.

У 5 км ад вёскі знаходзіцца возера Свір.

2509DSC_0648.jpg


Камарова – добрае месца, каб заехаць па дарозе і правесці там некалькі гадзін, пагуляць па парку, купіць свежага мясцовага хлеба і пакаштаваць крафтавы сыр.

У вёсцы ёсць кафэ, магазін, пякарня, сыраварня, арэнда лодак і рыбалоўнай снасці, спартыўная пляцоўка.