Камарова – вёска ў Мядзельскім раёне, у жывапісным месцы. Вы можаце спыніцца ў аграсядзібе недалёка ад Камарова або выбраць гасцініцу ў г. Мядзеле.
Варыянты размяшчэння:
Сядзіба разлічана на 34 наведвальніка, якіх размесцяць у 8 нумарах. Жылы комплекс уключае два чыстыя і ўтульныя дамы, што ўтвараюць зацішны хутар на беразе возера Галадзянка, якое ўваходзіць у комплекс Сарачанскіх азёраў (8 км ад Камарова).
Адрас: вёска Падкасцёлак, Астравецкі раён.
Тэл.: +375 29 388 86 88.
Аграсядзіба ў акружэнні лесу і возера. На тэрыторыі ёсць шале на 6 чалавек і вялікі дом на 14 спальных месцаў, 4 нумары.
Адрас: в. Страча, вул. Цэнтральная, 2.
Тэл.: +375 29 651 95 01.
Двухпавярховы домік з усімі выгодамі ўмяшчальнасцю на 8–10 персон, вялікая тэрыторыя, на якой ёсць альтанка, гамак, месца для вогнішча, функцыянуе пракат веласіпедаў і лазня.
Адрас: вёска Грумбіненты, 34.
Тэл.: +375 44 767 68 82.
Сядзіба размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскія азёры», недалёка ад вёскі Засвір. З усіх бакоў акружана лясамі і азёрамі – Нарач, Свір, Блакітныя азёры, Швакшты. У шмат’ярусным доме ёсць гарачая вада, спадарожнікавае ТБ, санвузлы, караоке. У сядзібе могуць размясціцца да 10 чалавек.
Адрас: в. Засвір, зав. Сабінава, 2.
Тэл.: +375 29 624 92 88.
Гасцінічны комплекс займае 5-павярховы будынак, размешчаны ў ціхім раёне недалёка ад цэнтра горада і ў крокавай даступнасці ад пляжнай паласы возера Мястра. Гасцініца «Мядзел» – новая камфартабельная гасцініца з сучаснымі і ўтульнымі нумарамі, разлічанымі на 76 месцаў.
Адрас: г. Мядзел, вул. Набярэжная, д. 4Б.
Тэл.: +375 1797 28763.
Камфартабельная трохзоркавая гасцініца на 48 нумароў умяшчальнасцю да 113 гасцей у цэнтры пасёлка Нарач на адлегласці 200 м ад берага жывапіснага возера Нарач.
Адрас: к.п. Нарач, вул. Ленінская, д. 6.
Тэл.: +375 1797 47777.